Вторник, 23.05.2017, 21:49
Начало Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Разделы новостей
Новости [14]
новости города или о городе
Улыбнись [11]
смешное, юмор, шутки и прибаутки
Наш опрос
Оцените наш сайт
Всего ответов: 29
 
Начало » 2007 » Ноябрь » 28 » У Клецку ўзбудзілі крымінальную справу за самвыдат
У Клецку ўзбудзілі крымінальную справу за самвыдат
Супраць стваральніка самвыдавецкага бюлетэня «Бойкий Клецк», актывіста дэмакратычных сілаў Сяргея Панамарова ўзбуджаная крымінальнае справа. Гэта адбылося праз некалькі гадзін пасля таго, як Панамароў падаў у мясцовы райвыканкам заяву аб правядзенні пікету ў абарону палітвязняў.

Сяргей Панамароў – вядомы ў Клецку чалавек. Вось ужо некалькі гадоў за ўласныя сродкі ён выдае бюлетэнь, у якім распавядае пра падзеі, якія адбываюцца ў дэмакратычнай апазіцыі, і пра дзейнасць мясцовых клецкіх службоўцаў. Крымінальная справа супраць Панамарова была ўзбуджаная 14 траўня 2007 года.

Артыкул, які інкрымінаваўся рэгіянальнаму апазіцыянеру, быў не новы – 188 ч.2 (паклёп у друкаваным выданні). Супраць Панамарова выступіла загадчыца Клецкай юрыдычнай кансультацыі Наталля Семашкевіч. Падчас следства была праведзеная лінгвістычная экспертыза, якая не пацвердзіла факт паклёпу ў публікацыях Панамарова. 18 чэрвеня 2007 года крымінальная справа была спыненая ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства. Аднак сёння сітуацыя змянілася.

– Я падаў заяўку на пікет у Клецкі райвыканкам сёння, у 8.30 раніцы, – распавядае Панамароў прэс-службе АГП. – Мэта пікету – патрабаваць свабоды для Аляксандра Казуліна і іншых палітвязняў. Мая заяўка была прынятая. У 12.00 мне патэлефанаваў следчы Клецкага РАУС Беганьскі і патрабаваў з`явіцца ў пракуратуру ў якасці падазраванага. Следчы растлумачыў мне, што рашэнне аб спыненні крымінальнай справы ануляванае.

Па словах Панамарова, пракурор Клецкага раёна вынес пратэст на рашэнне аб закрыцці крымінальнай справы праз два месяцы. Тое, што гэта адбылося менавіта ў той дзень, калі актывіст дэмсілаў падаў заяўку на пікет, Панамароў не лічыць простым супадзеннем. На старонках яго бюлетэня знаходзяць адлюстраванне праблемы ўзаемадзеяння ўлад з гараджанамі, даюцца юрыдычныя саветы, паднімаюцца камунальныя пытанні, якія мясцовая ўлада вырашае занадта неахвотна.

www.charter97.org

Категория: Новости | Просмотров: 2751 | Добавил: sGeSSeR | Рейтинг: 0.0 |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Сайт управляется системой uCoz
Времечко
Форма входа
Поиск по новостям
Данные пользователя
Имя пользователя: Гость
Группа: Гости
Статистика