Воскресенье, 17.12.2017, 09:10
Начало Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Разделы новостей
Новости [14]
новости города или о городе
Улыбнись [11]
смешное, юмор, шутки и прибаутки
Наш опрос
Как часто вы ходите на дискотеки?
Всего ответов: 21
 
Начало » 2007 » Ноябрь » 28 » "Бойкі Клецк" дастаў вэртыкаль
"Бойкі Клецк" дастаў вэртыкаль
У Клецку праходзіць экспэрымэнт па выжываньні дэмакратычнага актывіста. Улады пазбавілі яго працы, разлучылі зь сям’ёй, прымусілі пакінуць хату.

Цяпер яны дамагаюцца, каб той адрокся ад апошняга, што ў яго засталося – выданьня незалежнага бюлетэня.

У невялікім Клецку Сяргея Панамарова ведае кожны. Вядомасьць прыйшла да яго, калі заняўся дробным бізнэсам у сфэры дрэваапрацоўкі. Праца з дрэвам – даўні і ўлюбёны занятак. Як толькі зьявілася магчымасьць зарабляць гэтым на жыцьцё – аформіўся індывідуальным прадпрымальнікам. Выкупіў у горадзе закінутае памяшканьне, адрамантаваў яго, абсталяваў тэхнічнымі прыладамі й станкамі – і адкрыў дрэваапрацоўчы цэх. Кіпела тут праца ад раньня да зьмярканьня. Заказы рабілі ня толькі жыхары Клеччыны, а й суседніх рэгіёнаў – Нясьвіжчыны, Капыльшчыны.

Але аднойчы ён заняўся палітыкай, скіраванай на адмаўленьне цяперашніх парадкаў. Прынамсі, іншага выбару ён і не мог зрабіць – Панамароў мае абвостранае пачуцьцё справядлівасьці й непрыманьне хлусьні. Да таго ж жонка й сын таксама асобы дэмакратычных поглядаў. Толькі вось з таго моманту, калі стаў браць удзел у апазыцыйных акцыях, пачаліся непрыемнасьці. Прадпрымальнік угнявіў клецкую вэртыкаль, бо ў яе пад бокам пачаў праводзіць палітычную асьвету тутэйшага насельніцтва. Нават на працоўным месцы – у цэх да яго зачасьцілі аднадумцы, каб атрымаць "Народную волю" ды іншыя незалежныя выданьні.

Тым самым у вачох мясцовых чыноўнікаў і прадстаўнікоў праваахоўчых структур напісаў сабе прысуд. Два гады таму ў Панамарова канфіскавалі дрэваапрацоўчы цэх. Далей абвінавацілі ў нявыплаце арэндных плацяжоў, атрыманьні незаконных даходаў і ў судовым парадку абавязалі выплаціць каля паўтара дзясятка мільёнаў рублёў. Каб з-за яго не пацярпелі родныя, разьвёўся з жонкай, выпісаўся з кватэры і стаў …"бамжом".

Але й пасьля гэтага ўлады ня страцілі цікавасьці да бяздомнага Панамарова. Бо ў раёне пачаў распаўсюджвацца незалежны бюлетэнь "Бойкі Клецк", выдаўцом якога стаў актывіст.

Апошнім часам пэрсона Панамарова цікавіць супрацоўнікаў КДБ, пракуратуры, міліцыі, якія патрабуюць, каб выдавец спыніў сваю дзейнасьць і адрокся ад ненавіснага ім выданьня, дзе кожны тыдзень зьяўляюцца матэрыялы пра мясцовае жыцьцё. Але той упарта супраціўляецца – у бюлетэня ёсьць і іншыя чытачы, якія, паводле Панамарова, просяць захаваць выданьне, каб ведаць "хоць кроплю праўды" пра свой рэгіён.

Міхал Вавула

www.bulletinonline.org

Категория: Новости | Просмотров: 3350 | Добавил: sGeSSeR | Рейтинг: 4.0 |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Сайт управляется системой uCoz
Времечко
Форма входа
Поиск по новостям
Данные пользователя
Имя пользователя: Гость
Группа: Гости
Статистика