Вторник, 17.10.2017, 09:04
Начало Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Категории каталога
Юмор [7]
Инфостатьи [19]
инфо про Клецк [2]
Литаратура [2]
вот вам и здрасця!.. [7]
Игры [3]
обзор популярных игр или прикольные игрульки рекомендованные нашим посетителям
разное [4]
Наш опрос
Ці размауляю я па-беларуску??
Всего ответов: 41
 Интересные статьи
Начало » Статьи » Литаратура

Максим Богданович
ЗОРКА ВЕНЕРА

Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Сьветлыя згадкi з сабой прынясла...
Помнiш, калi я спаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзышла.

З гэтай пары я пачаў углядацца
Ў неба начное i зорку шукаў.
Цiхiм каханьнем к табе разгарацца
З гэтай пары я пачаў.

Але расстацца нам час наступае,
Пэўна, ўжо доля такая у нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
Але расстацца нам час.

Буду ў далёкiм краю я нудзiцца,
У сэрцы любоў затулiўшы сваю.
Кожную ночку на зорку дзiвiцца
Буду ў далёкiм краю.

Глянь iншы раз на яе: у расстаньнi
Там з ёй зьлiём мы пагляды свае.
Каб хоць на мiг уваскрэсла каханьне,
Глянь iншы раз на яе.

--------------------------------------------------------------------------------

ПАГОНЯ

Толькi ў сэрцы трывожным пачую
За краiну радзiмую жах,
Успомню Вострую Браму сьвятую
I ваякаў на грозных канях.

У белай пене праносяцца конi,
Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць.
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць.

У бязьмежную даль вы ляцiце,
А за вамi, прад вамi - гады.
Вы за кiм у пагоню сьпяшыце,
Дзе шляхi вашы йдуць i куды?

Мо яны, Беларусь, панясьлiся
За тваiмi дзяцьмi уздагон,
Што забылi цябе, адраклiся,
Прадалi i аддалi ў палон?

Бiце ў сэрцы iх, бiце мячамi,
Не давайце чужынцамi быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамi
Аб радзiмай старонцы балiць...

Мацi родная, мацi-краiна!
Не усьцiшыцца гэтакi боль.
Ты прабач, ты прымi свайго сына,
За цябе яму ўмерцi дазволь!

Усё лятуць i лятуць тыя конi,
Срэбнай збруяй далёка грымяць,
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць!

Категория: Литаратура | Добавил: sGeSSeR (31.03.2007)
Просмотров: 3595 | Рейтинг: 5.0 |

Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Сайт управляется системой uCoz
Форма входа
Поиск по каталогу
Данные пользователя
Имя пользователя: Гость
Группа: Гости
Статистика